НАБЛУС: Два баевкі групоўкі Хамас, а таксама адзін іраільскі вайсковец загінулі ў часе ізраільскага рэйду на лягер уцекачоў Аскар каля Наблусу на заходнім беразе Ярдану. Паводле ізраільскага камандаваньня, калі іхныя салдаты былі абстраляныя з аднаго з будынкаў, яны адказалі агнём і зьнішчылі амаль увесь будынак. Адзін з лідэраў Хамасу ў Газе-Ісмаіл Абу Шанаб заявіў, што Ізраіль гэтым самым парушыў спыненьне агню, на якое ў чэрвені пагадзіліся палестынскія групоўкі.
У міжчасе, сёньня, палестынскі прэм’ер Махмуд Аббас прыбыў у Савудаўскую Аравію ў рамках сваёй 4-дзённай паездкі па рэгіёне. З Рыяду Аббас накіруецца ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.