[ 19:11 ]  Ва Ўкраіне працягваецца скандал вакол забойства Гангадзэ

(КІЕЎ) Украінскі інстытут масавай інфармацыі апублікаваў на сваім сайце ліст за подпісам былога супрацоўніка ўкраінскай міліцыі Ігара Ганчарова, у якім той прыводзіць доказы датычнасьці ўкраінскіх кіраўнікоў да забойства апазыцыйнага журналіста Гэоргія Гангадзэ ў 1999 годзе. Ганчароў, які памёр тыдзень таму, раней быў пад сьледствам па абвінавачаньні ў стварэньні злачыннай групоўкі. У сваім лісьце Ганчароў напісаў, што ён меў доказы адносна таго, хто забіў Гангадзэ і што яго самога могуць забіць, інсцэнаваўшы самазбойства