[ 16:11 ]  АБСЭ будзе вучыць паліцыю Кыргызстану

МЮНХЕН (Нямеччына). Кыргызстан падпісаў пагадненьне з АБСЭ. Паводле гэтага пагадненьня АБСЭ можа вучыць паліцыю Кыргызстану грамадзкім ўзаемадачыненьням і забясьпечыць паліцыю сучасным абсталяваньнем. АБСЭ паведамляе, што навучаньне будзе засяроджанае на тым, як палепшыць дачыненьні паміж паліцыяй і мясцовымі жыхарамі. АБСЭ будзе вучыць паліцыю Кыргызстану, як трэба мірна кантраляваць парадак у часе публічных дэманстрацыяў. Праграма сплянаваная на 18 месяцаў. Яе бюджэт -- 3,6 мільёнаў эўра.