[ 17:07 ]  Падрабязнасьці тэракту ў Джакарце

Джакарта У выніку выбуху ў гатэлі “Марыёт” у сталіцы Інданэзыі загінулі ня меньш як 14 чалавек, больш за 140 былі параненыя. Паводле дадзеных амэрыканскай амбасады загінулі 17 чалавек. Выбухоўка была закладзеная ў машыну, прыпаркаваную каля гатэлю. Гледзячы па ўсім напад быў зьдзейсьнены тэрарыстам –самазабойцам. Улады мяркуюць, што тэракт арганізаваны экстрэмісцкай групоўкай “Джэмаа ісламія”.