Рамалаг. Прэмьер-міністар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас адклаў сваю сустрэчу з кіраўніком ізраільскага ўраду Арыэлем Шаронам.
Сустрэча плянавалася на заўтра. Абас выказаў расчараваньне тым, што сярод палестынцаў, якіх Ізраіль мае намер вызваліць са сваіх турмаў, большасьць была асуджаная за нязначныя злачынствы. Заўтра на волю мусяць выйсьці 350 палестынцаў. Кіраўніцтва аўтаноміі нагадвае, што раней Ізраіль абяцаў вызваліць 540 чалавек.
Ізраіль абвінавачвае палестынскага прэмьер-міністра ў тым, што ён ня здолеў спыніць напады на ізраіліцянаў.