[ 14:13 ]  Расея прадае Малайзыі 18 зьнішчальнікаў СУ-30

Куала-Лумпур. У сталіцы Малайзыі падчас візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна быў падпісаны кантракт на пастаўку 18 расейскіх зьнішчальнікаў Су-30. Цана кантракту складае 900 мільёнаў даляраў. Паміж бакамі таксама дасягнутая дамоўленасьць аб ўдзеле малазыйскага касманаўта ў расейскім касьмічным палёце ў 2005 годзе.