[ 22:25 ]  У Манровію прыбылі міратворцы

Манровія. Сёньня ў сталіцу Лібэрыі прыбылі 300 нігэрыйскіх жаўнераў – першая частка міжнароднага міратворчага кантынгэнту. Мясцовыя жыхары віталі міратворцаў са спадзевам на заканчэньне крывавых баёў. Пакуль прыляталі гэлікоптары, міратворчыя войскі абкружылі лётнішча. Жорсткія баі адбываюцца у ібэрыі ад чэрвеня паміж паўстанцамі і прэзыдэнцкімі войскамі. Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар абяцаў пакінуць сваю пасаду да 11 жніўня. Нігэрыя прапанавала яму прытулак. Адстаўкі прэзыдэнта патрабуюць і паўстанцы, і краіны, якія рыхтуюць міратворчы кантэнгэнт у Лібэрыю.