[ 18:27 ]  Прэм'ерам Азэрбайджану стаў сын прэзыдэнта

Баку. Сёньня прэмьер-міністрам Азэрбайджану быў абраны Ільхам Аліеў – сын прэзыдэнта краіны Гэйдара Аліева. Кандыдатура Ільхама Аліева была амаль адзінагалосна ўхваленая на ранішнім пасяджэньні азэрбайджанскага парляманту. Прапанова прызначыць Ільхама Аліева кіраўніком ураду напярэдні паступіла ад прэзыдэнта Гэйдара Аліева. Зараз кіраўнік Азэрбайджану лекуецца ў ваеным шпіталі ў Турцыі. Ільхаму Аліеву 42 гады. У 2000 году ён стаў другой асобаў у кіроўнай партыі “Ені Азэрбайджан”. Паводле закону, прэм’ер робіцца кіраўніком краіны у выпадку сьмерці прэзыдэнту да наступных выбараў. Пасьля прызначэньня новы кіраўнік ураду заявіў: “Эканоміка Азэрбайджану на падьёме і я буду рабіць усё, каб працягнуць гэты курс. Я не пляную сурьёзных зьменаў ва ўрадзе. Што тычыцца здароья прэзыдэнта, яно добрае. Ён плянаваў вярнуцца пару дзён таму, але дактары вырашалі зрабіць дадатковыя працэдуры. Тым ня менньш я упэўнены, што ён вернецца ў Азэрбайджан у хуткім часе,” -- сказаў новаабраны прэмьер-міністар Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Лідэр апазыцыйнай партыі Муссават Іса Гамбар ацаніў сёньняшняе прызначэньне Ільхама Іліева наступным чынам: “Мы думаем, што гэта спроба рэалізаваць у Азэрбайджане нэаманархісцкі сцэнар і мы ўпэўненыя, што гэтая спроба рэжыму Гэйдара Аліева пацерціць паразу.”