[ 21:14 ]  50 чалавек загінулі у выніку выбуху у Паўночнай Асеціі

МАЗДОК (РАСЕЯ). У Паўночнай Асеціі, у Маздоку адбываюцца паховіны першых ахвяраў выбуху у вайсковым шпіталі увечары у пятніцу. Агульная колькасьць загіблых дасягнула 50 чалавек. 64 параненых пасьля выбуху лекуюцца у шпіталях. 58 Спачуваньні з розных краінаў сьвету працягваюць прыходзіць у Расею. Апошнія дасланыя спачуваньні – ад Нямеччыны і ад Рады Эўропы. Выратавальнікі разьбіраюць разваліны шпіталю. Прэсавы прадстаўнік міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што ўжо няма надзеі знайсьці жывых пад парэшткамі будынку. Панядзелак, 4 жніўня, абвешчаны у Паўночнай Асеціі днём жалобы. Расейскія афіцыйныя асобы падазраюць чачэнскіх ваяўнікоў у арганізацыі выбуху у шпіталі у Маздоку. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў учора, што “тэрарыстычныя акты” ня спыняць захадаў дзеля, -- паводле яго словаў, -- усталяваньня міру у Чачэніі. Ад траўня сёлета 150 чалавек у Расеі загінулі у выніку шэрагу нападаў, у якіх вінавацяць чачэнскіх ваяўнікоў.