[ 17:44 ]  Выбары у Іраку могуць адбыцца у наступным годзе

БАГДАД. Цывільны адміністратар ЗША у Іраку Пол Брэмэр заявіў, што канстытуцыя Іраку мае быць падрыхтаваная перад выбарамі у краіне. Пол Брэмэр спадзяецца, што канстытуцыя будзе падрыхтаваная адносна хутка – цягам шасьці месяцаў – каб выбары былі праведзеныя у наступным годзе. Пол Брэмэр сказаў:“Калі канфэрэнцыя будзе скліканая напрыканцы верасьня і канстытуцыю падрыхтуюць за шэсьць месяцаў, яна будзе напісаная да вясны і выбары адбудуцца у наступным годзе. Але гэта насамрэч залежыць ад іракцаў, як доўга будзе рыхтавацца канстытуцыя ” Кіраўнік цывільнай адміністрацыі зша у Іраку Пол Брэмэр сказаў таксама, што рэжым Садама Хусэйна скончыўся і ён ня вернецца да улады.