[ 16:52 ]  Краіны сьвету спачуваюць Расее

ПАРЫЖ. Урады краінаў сьвету выказалі свае спачуваньні з нагоды нападу у Расеі блізу Чачэніі, у выніку якога загінулі 40 чалавек. Белы Дом назваў гэты напад “тэрарыстычным актам”. У заяве Белага Дому гаворыцца, што ніякая прычына не апраўдвае тэрарызм. Міністэрства замежных справаў Францыі таксама у сваёй заяве адзначае, што нічога не апраўдвае падобныя дзеяньні “тэрарызму”. Кітай выказаў свае спачуваньні і прапанаваў супрацоўніцтва у змаганьні з тэрарызмам.