[ 03:08 ]  Выбух у Маздоку. 26 загіблых, 79 параненых

МАЗДОК. (Паўночная Асеція). Выбух у вайсковым шпіталі ў Маздоку, паводле ўладаў Паўночнай Асеціі, забраў жыцьці прынамсі 26 чалавек. 79 – параненыя. Старшыня рэспубліканскага ўраду Міхаіл Шаталаў лічыць, што колькасьць загіблых можа павялічыцца. На месцы выбуху працягваецца разбор завалаў. У пятніцу ўвечары на тэрыторыю шпіталю прарваўся наладаваны выбухоўкай “КамАЗ”, за стырном якога быў кіроўца-самагубца. Магутнасьць выбуху склала адну тону трацілу. Будынак лекавага корпусу зьнесены цалкам. Апрача гэтага зьнішчаныя намёты, якія былі вакол яго.