[ 17:47 ]  Брытанскі прэм'ер дасьць паказаньні у судзе

48 ЛЁНДАН. У Лёндане пачаліся судовыя паседжаньні ў справе самагубства дарадцы міністэрства абароны Вялікай Брытаніі Дэвіда Кэльлі, які апынуўся ўцягнуты у скандал адносна заяваў пра ірацкую зброю масавага зьнішчэньня. Лорд Брыан Хьютан – судзьдзя, які ачольвае судовае дасьледаваньне – заявіў, што брытанскі прэм’ер будзе выкліканы ў суд як сьведка, паколькі ён абвесьціў раней, што Дэвід Кэльлі даў інфармацыю брытанскім журналістам пра перабольшваньне пагрозы рэжыма Садама Хусэйна. Паводле Лорда Хьютана, Тоні Блэр мае даць суду доказы сваёй заявы. Лорд Хютан заявіў, што усе судоовыя паседжаньні будуць адкрытыя для публікі і прэсы.