[ 16:43 ]  Для жыхароў Украінска-Вугорскага памежжа зачыняецца мяжа

БУДАПЕШТ. Для жыхароў памежных раёнаў Вугоршчыны і Украіны ад сёньняшняга дню адмяняецца спрошчаны парадак пераезду праз мяжу дзьвух краінаў. Такое рашэньне прынятае на падставе дамоўленасьцей паміж Кіевам і Будапештам. Ад 1 жніўня рэжым ўзаемных паездак вугорскіх і украінскіх грамадзянаў будзе рэгулявацца пагадненьнем ад 1978 году, якое падпісалі тагачасныя урады Вугоршчыны і СССР. Цяпер вугорцам і украінцам памежных раёнаў пры пераездзе праз мяжу трэба мець замежны пашпарт і іншыя дакумэнты для паездак за мяжу, ў тым ліку запрашэньне альбо пацьверджаньне пра замоўленыя месцы у гатэлі. Афіцыйны прадстаўнік Вугорскага міністерства замежных справаў паведаміў, што пачаліся захады дзеля усталяваньня візавага рэжыму ад 1 лістападу паміж Вугоршчынай і Украінай.