ВАРШАВА. Усе 128 пасажыраў польскага парома “Дэлфін-1”, які трапіў у аварыю у моры блізу дацкай выспы Борнхольм, перасаджаныя на аналягічны паром “Дэлфін-4”, які прыбыў на месца аварыі.
Пацярпелых няма.
Як паведамілі у марскіх каардынацыйных-ратавальных цэнтрах Даніі і Калінінграда, прычынай аварыі сталася тое, што у машыннае адзьдзяленьне парома “Дэлфін-1” трапіла вада. Да месца аварыі прыбылі 4 дацкіх выратавальных вадаплавы і два – польскіх, а таксама паром “Дэлфін-4”, на які і перасадзілі пасажыраў. Пацярпелы паром “Дэлфін-4” у суправаджэньні буксіраў накіроўваецца да берага.