[ 17:18 ]  Кааліцыйныя войскі застануцца у Афганістане

БАГРАМ. Сілы аб’яднанай кааліцыі у Іраку сабралі важную інфармацыю выведкі адносна тэрарыстычнага сеціва Аль Каіды і Асамы Бін Ладэна. Пра гэта заявіў гэнэрал Рычард Майерс сёньня на паветранай базе у Баграме, штабкватэры кааліцыйных сілаў у Афганістане. Ён сказаў таксама, што вайна ў Іраку ня азначае, што вайна з тэрарызмам застанецца бяз увагі і што апэрацыі у Іраку былі карысныя дзеля адсочваньня сьлядоў Асамы Бін Ладэна. Старшыня Аб’яднанага Камітэту кіраўнікоў штабоў ЗША Рычард Майерс заявіў, што сілы міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі застануцца у Афганістане да поўнае стабілізацыі у краіне.