МАСКВА. Сёньня кіраўніцтва веннымі апэрацыямі на Паўночным Каўказе перайшло ад Фэдэральных Сілаў Бясьпекі да міністэрства ўнутраных справаў Расеі. Кіраўнікі абодвух ведамстваў Нікалай Патрушав і Барыс Грызлов, на галоўнай ваеннай базе ў Ханкале прадставілі новага начальніка Рэгіянальнага апэратыўнага штабу, які каардынуе дзейнасьць усіх сілавых структураў у Чачні. Штаб узначаліў намесьнік Грызлова Юры Мальцаў, які замяніў на гэтай пасадзе гэнэрал-палкоўніка Анатолія Яжкова.