[ 16:22 ]  У Маскве абрабаванае пасольства Йраку

МАСКВА. У Маскве абрабаванае пасольства Йраку. Паводле супрацоўніка дыпляматычнай місіі, мінулае ночы з сэйфу былі скрадзеныя тры мільёны даляраў. Ахоўнік-міліцыянт ля будынку нічога падазронага не заўважыў. На месцы магчымага злачынства працуе апэратыўна-сьледчая група.