[ 14:54 ]  Францускай акторцы Трэнціньян зрабілі другую апэрацыю

ВІЛЬНЯ. У Вільні францускай акторцы Мары Трэнціньян, якая ў часе сваркі з сябрам атрымала цяжкую траўму, зрабілі другую складаную нэйрахірургічную апэрацыю. Гэтым разам, апрача літоўскіх лекараў, у апэрацыі браў удзел мэдык з Францыі Стэфан Дэляжу. Паводле дырэктара Віленскай унівэрсытэцкай лякарні Томаса Саладзіса, стан пацыенткі, якая па-ранейшаму знаходзіцца ў коме, не палепшыўся. Мяркуецца, што Трэнціньян атрымала цяжкую траўму галавы ў часе канфлікту са сваім сябрам – лідарам папулярнага рок-гурту Бэртранам Канта. У мінулую нядзелю 41-гадовую акторку прывезьлі ў лякарню з гатэлю Domina Plazza. У той самы дзень у лякарню трапіў і Канта, які, паводле паліцыі, у выніку атручаньня алькаголем і мэдыкамэнтамі быў “амль у стане комы”. Трэнціньян грала ў францускім тэлесэрыяле “Калет”, які здымаецца ў Літве. Цяпер здымкі спыненыя.