[ 05:55 ]  Амэрыканцы захапілі целаахоўніка Садама Хусэйна

БАГДАД. Прадстаўнікі амэрыканскіх войскаў кажуць, што захапілі з горадзе Тыкрыт целаахоўніка Садама Хусэйна. Учора адзін амэрыканскі салдат быў забіты і яшчэ трое параненыя ў Багдадзе. На амэрыканскі канвой з мосту над дарогай скінулі выбуховае прыстасаваньне. Гэта быў пяцідзесяты загінулы ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў аб сканчэньні асноўных ваенных дзеяньняў у Іраку.