[ 16:46 ]  Памёр знакаміты камэдыйны актор Боб Хоўп

ЛЁС-АНЖАЛЕС (ЗША). У Злучаных Штатах, у стогадовым узросьце памёр знакаміты камэдыйны актор Боб Хоўп, якога называлі “каралём камедыі”. Хоўп зьняўся ў 75-фільмах і ўзяў удзел у сотнях папулярных тэле- і радыёпраграмаў. Ягоная кар’ера пачалася ў 20-ых гадох мінулага стагодзьдзя. Хоўп занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса – як актор, які атрымаў найбольшую колькасьць узнагародаў. У 1997 годзе Кангрэс ЗША надаў яму годнасьць ганаровага вэтэрана – Хоўп стала даваў канцэрты для вайскоўцаў. Ягонай візвтнай карткай лічыцца песьня “Thanks for the Memories”.