[ 15:51 ]  Міжнародныя манэўры ваенна-марскіх сілаў на Балтыцы

КАЛІНІНГРАД. Сёньня ў акваторыі Балтыйскага мора прайшлі міжнародныя манэўры ваенна-марскіх сілаў шэрагу эўрапэйскіх краінаў: Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Літвы, Фінляндыі, Польшчы й Расеі. У часе манэўрай адпрацаванае ўзаемадзеяньне ў пытаньнях забесьпячэньня трывалай сувязі паміж вадаплавамі, а таксама выкананыя элемэнты сумеснага манэўраваньня. Вадаплавы, якія бралі ўдзел у манэўрах, тры дні базаваліся ў Балтыйску – галоўнай ваенна-марской базе расейскага балтыйскага флёту.