[ 15:06 ]  Пхэньнян пагражае правесьці ядзернае выпрабаваньне

Пхэньян Паўночная Карэя ізноў абвінаваціла ЗША у імкненьні распачаць вайну супраць КНДР. Кіраўнік паўночнакарэйскага гэнштабу Кім Ен Чун заявіў сёньня, што КНДР готовая “да адпору агрэсару”. Паводле японскага друку Пхэньян пагражае правесьці ядзернае выпрабаваньне, калі ЗША не пагодзяцца на правядзеньне двухбаковых перамоваў. Вашынгтон настойвае на шматбаковым дыялёгу з удзелам Паўдзёнай Карэі, Японіі і Кітаю. Поўстагодьдзя таму скончылася вайна на карэйскай выспе. У адмысловай заяве, зробленай з гэтай нагоды, генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў да дыпляматычнага вырашэньня крызыса, выкліканага ваенай ядзернай праграмаю КНДР.