[ 15:00 ]  Эдуарда Лімонава не пусьцілі на Ўкраіну

Кіеў Украінскія ўлады не пусьцілі ў краіну ллідэра расейскай нацыянал-бальшавіцкай партыі, пісьменьніка Эдуарда Лімонава, нядаўна вызваленага з расейскай турмы. Паводле яго адваката Лімонаў на машыне ехаў да бацькоў, што жывуць у Харкаве, але быў спынены на мяжы. МЗС Украіны абвесьціў Лімонава непажаданай асобаю і на 5 гадоў забараніў яму ў’езд на Ўкраіну.