[ 05:07 ]  Прэзыдэнт ЗША паабяцаў эканамічную дапамогу палестынцам

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паабяцаў сур’ёзную эканамічную дапамогу палестынцам. У часе выступу ў Вашынгтоне, пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Палестынскае аўтаноміі Махмудам Абасам, Буш паведаміў, што восеньню накіруе на Блізкі Ўсход міністраў гандлю й фінансаў – для ацэнкі сытуацыі. Прэзыдэнт ЗША назваў сур’ёзнай праблемай загароды, узьведзеныя Ізраілем уздоўж межаў Заходняга берагу Ярдану і ў сярэдзіне гэтых тэрыторыяў, сказаўшы, што гэткія захады наўрад ці могуць спрыяць умацаваньню даверу паміж ізраільцамі й палестынцамі. У той самы час Буш падкрэсьліў, што, перад тым як разьвязваць якія б там ні было пытаньні, трэба спыніць тэрор. У наступным тыдні прэзыдэнт ЗША будзе прымаць у Белым Доме прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона.