БАГДАД. Амэрыканскае камандваньне сёньня прадставіла фотаздымкі целаў сыноў Садама Хусэйна, забітых пазаўчора ў Масулы. Фотаздымкі паказалі тэлеканал СNN і арабскія тэлестанцыі, якія транслююць перадачы на Ірак. Гэта зроблена дзеля таго, каб упэўніць іракцаў у тым, што сыны дыктатара сапраўды сканалі.
Былы міністар замежных справаў Іраку, а цяпер сябра Кіраўнічай Рады Іраку Аднан Пачачы мяркуе, што сьмерць сыноў Хусэйна можа пакласьці канец нападам на вайскоўцаў кааліцыі.