САРАЕВА. У Босьніі знойдзеныя целы яшчэ 76 чалавек, забітых у часе вайны ў сярэдзіне 90-х гадоў. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, іх забілі басьнійскія харваты, якія дзейначалі ў гэтым раёне ў 1993 годзе. Цягам трох гадоў вайны ў Босьніі загінулі амаль 250 тысячаў чалавек. Болей за 20 тысячаў па-ранейшаму лічацца зьніклымі бяз зьвестак.