[ 21:26 ]  Пацьверджанае паведамленьне пра сьмерць сыноў Хусэйна

БАГДАД . Амэрыканскі гэнэрал Рыкарда Санчэс паведаміў, што два сыны Садама Хусэйна Кусай і Удай былі забітыя пад час перастрэлкі сёньня у Іраку. Гэнэрал Рыкарда Санчэс паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі у Багдадзе, што амэрыканскія вайскоўцы ведаюць «дакладна», што два сыны Садама Хусэйна былі забітыя пад час перастрэлкі у дому у Масуле, на поўначы Іраку. У гэтым доме, паводле атрыманай інфармацыі, хаваліся былыя высокапастаўленыя паплечнкі Хусэйна і яго сыны. Калі амэрыканскія вайскоўцы абкружылі дом, тыя, хто там знаходзіліся, пачалі адстрэльвацца. Выкліканыя гелікоптары нанесьлі некалькі ўдараў па доме. Бой працягваўся шэсьць гадзінаў. Разам з сынамі Садама Хусэйна загінулі яшчэ двое яго паплечнікаў .