[ 21:12 ]  Паўстанцы прыпыняюць баі у Манровіі

МАНРОВІЯ. Улады Лібэрыі паведамляюць пра болей за 600 забітых ў сутыкненьнях у Манровіі паміж ўрадавамі войскамі і паўстанцамі. Прадстаўнікі паўстанцкага руху “Аб’яднаньне лібэрыйцаў за Прымірэньне і Дэмакратыю”, паведамілі, што паўстанцы часова прыпыняюць баі. Злучаныя Штаты пакуль не прынялі рашэньня пра удзел амэрыканскіх войскаў ў міратворчым кантынгенце.