ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае камандваньне паведаміла, што магчыма, сярод чатырох паплечнікаў Садама Хусэйна, забітых сёньня на поўначы Іраку, былі абодва сыны ірацкага дыктатара – Удай і Кусай.
Пад час сёньняшнега рэйду амэрыканскіх вайскоўцаў да дому блізу Масулы распачалася перастрэлка. У гэтым доме, паводле атрыманай інфармацыі, хаваліся былыя высокапастаўленыя паплечнкі Хусэйна. Яны распачалі вагонь па амэрыканскіх вайскоўцах. Выкліканыя на падмогу гелікоптэры нанесьлі некалькі ўдараў па доме.
Дакладна асобы забітых пакуль ня вызначыная, але існуюць выяўныя сьведчаньні, што у ліку забітых – сыны Садама Хусэйна.
Белы Дом заявіў, што ня можа пацьвердзіць гэтыя паведамленьні.