[ 19:53 ]  Жыхары Калінінградзскай вобласьці будуць ездзіць у Польшчу па бясплатных візах

ВАРШАВА. Жыхары Калінінградзскай вобласьці будуць ездзіць у Польшчу па бясплатных гадавых візах пасьля таго як ад 1 кастрычніка 2003 году будзе усталяваны візавы рэжым для грамадзянаў Расеі. Такая дамоўленасьць была дасягнутая ў выніку чарговага раўнду расейска-польскіх кансультацыяў у Варшаве.