ПАРЫЖ. Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” заклікала амэрыканскія і брытанскія улады ў Іраку паслабіць абмежаваньні свабоды друку ў Іраку і распрацаваць ліберальныя законы пра сродкі масавай інфармацыі ў Іраку. Праваахоўная арганізацыя скрытыкавала правіла, ўсталяваныя грамадзскім адміністратарам Полам Брэмэрам, якія забараняюць распальваньне ненавісьці. Паводле “Рэпарцёраў бяз межаў”, гэтыя правілы даволі няпэўныя й могуць дазволіць ЗША распраўляцца з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі. Пасьля скіданьня рэжыма Садама Хусэйна ў Іраку з’явілася каля 85 новых газэтаў і часопісаў, некалькі інтэрнэт-кавярняў, радыёстанцыяў і каналаў спадарожнікавага тэлебачаньня.