[ 15:18 ]  У Марока судзяць актывістаў радыкальнай групоўкі, датычных да тэракту 16 траўня

КАСАБЛАНКА. Сёньня ў Марока распачаўся суд над асобамі, датычнымі да самагубчага тэракту 16 траўня, у выніку якага загінулі 44 чалавекі. 12 забітых былі ідэнтыфікаваныя як тэрарысты-самагубцы. Мараканскія ўлады паведамляюць, што перад судом паўстануць 52 мяркуемыя актывісты радыкальнай ісьлямскай групоўкі “Салафія Джыхадзія”. Тыдзень таму суд у Касабланцы прысудзіў да сьмерці 10 экстрэмістаў.