[ 09:16 ]  "Бі-Бі-Сі" прызнала, што інфармацыю адносна ірацкай справаздачы брытанскага ўраду атрымала ад Дэйвіда Кельлі

ЛЁНДАН. У Вялікай Брытаніі набывае ўсё больш шырокія маштабы скандал вакол таямнічай сьмерці Дэйвіда Кельлі – былога дарадцы міністра абароны Вялікай Брытаніі, які, як паведамлялася раней, скончыў жыцьё самагубствам у мінулы чацьвер. Радыёстанцыя "Бі-Бі-Сі" пацьвердзіла, што менавіта Кельлі быў асноўнай крыніцай інфармацыі што да фальсіфікацыі брытанскім урадам дадзеных адносна зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. "Бі-Бі-Сі" прызнала, што паведамленьне адносна перабольшваньня брытанскім урадам пагрозы з боку рэжыма Садама Хусэйна было заснаванае на інфармацыі Кельлі. Апазыцыя патрабуе адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Тоні Блэра. Сам Блэр, які зараз знаходзіцца зь візытам у Пэкіне, заявіў, што ў адстаўку не зьбіраецца.