[ 17:12 ]  Тоні Блэр заявіў, што не зьбіраецца сыходзіць ув адстаўку

СЭВУЛ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што не зьбіраецца сыходзіць ув адстаўку ў сувязі са сьмерцяй дарадніка міністэрства абароны, былога інспэктара ААН у справе ірацкіх узбраеньняў Дэвіда Кэлі. У часе інтэрвію тэлекампаніі “Скай Ньюс” Блэр таксама адрынуў заклік апазыцыі скараціць ягоную цяперашнюю паездку па краінах Азіі і склікаць надзвычайную сэсію парляманту ў сувязі з тым, што здарылася. Брытанская паліцыя пацьвердзіла, што Кэлі скончыў самагубствам, як выглядае, у выніку дэпрэсіі, зьвязанай зь ягоным удзелам у скандале вакол меркаваньняў, што ўрад перабольшыў пагрозу йрацкай зброі масавага зьнішчэньня.