[ 15:22 ]  Бой ля афганска-пакістанскай мяжы

КАБУЛ. На пўдні Афганістану на мяжы з Пакістанам прайшоў вялікі бой. Аддзел колькасьцю блізу 60 жаўнераў атакаваў памежны пост урадавага войска. На дапамогу з базы ў Кандагары былі выкліканыя дэсантнікі ЗША і афганскі аддзел, пры падтрымцы гэлікоптараў. Паводле мясцовых уладаў – стратаў няма. Нападнікі, як выглядае – талібы, перайшлі мяжу й схаваліся на тэрыторыі Пакістану. Паводле афганскіх уладаў, аддзелы талібаў хаваюцца ў памежных раёнах Пакістану.