[ 18:06 ]  Ваяўнікі групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” вызвалілі губэрнатара гораду Джэнін

ДЖЭНІН. Ваяўнікі ўзброенай групоўкі “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” вызвалілі губэрнатара гораду Джэнін на Заходнім Беразе Ярдану. Ён быў выкрадзены некалькі гадзінаў таму. Актывісты “брыгадаў” уварваліся, як паведамілі сьведкі, у дом губэрнатара Хайдэра Іршэйда, жорстка зьбілі яго і потым адвезьлі ў невядомым накірунку. Мясцовы лідар “Брыгадаў пакутнікаў Аль-Аксы” абвінаваціў Іршэйда ў супрацоўніцтве зь Ізраілем і здрадзе інтарэсам палестынскага народу. Прадстаўнік “брыгадаў” заявіў, што губэрнатара вызвалілі ў адказ на просьбу Ясіра Арафата.