[ 06:08 ]  Палестынскі і Ізраільскі прэм'еры наведаюць Вашынгтон

ВАШЫНГТОН. Прэзідэнт ЗША імкнецца спрыяць прасоўваньню мірнага працэса на Блізкім Усходзе і дзеля таго ладзяцца сустрэчы з прэм’ерамі Палестыны і Ізраілю Махмудам Абасам і Арыелем Шаронам. Учора прэсавы прадстаўнік Белага Дому Скот МакКлелан пацьвердзіў, што сустрэчы адбудуцца. 25 ліпеня чакаюць прыезда прэм’ер-міністра палестынскай аўтаномі Махмуда Абаса і 29 ліпеня -- прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона. Як паведаміў прэсавы прадстаўнік Белага Дому, Буш высока ацаніў намаганьні Абаса ў рэалізацыі міжнароднага мірнага пляну “дарожная мапа”.