[ 16:54 ]  Эўразьвяз абяцае 100 мільёнаў эўра Палестынскай аўтаноміі

БРУСЭЛЬ. Эўракамісія сёньня паведаміла, што плянуе выдзяліць 100 мільёнаў эўра палестынскім уладам. Гэтыя сродкі зьяўляюцца часткай праграмы Эўразьвязу, ськіраванай на дапамогу мірнаму працэсу на Блізкім Усходзе. Сродкі будуць накіраваныя на паскарэньне эканамічных рэформаў, а таксама стымуляваньне палестынскай эканомікі. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што мірны працэс на Блізкім Усходзе паскорыцца, калі будзе забясьпечаная прысутнасьць міжнародных групаў назіральнікаў у рэгіёне.