[ 17:20 ]  Былога кіраўніка альбанскіх партызанаў прысудзілі да 17 гадоў зьняволеньня

ПРЫШЦІНА. Косаўскі суд сёньня прыняў рашэньне ў справе былога кіраўніка альбанскіх партызанскіх атрадаў, а таксама яшчэ трох асобаў, якіх разам зь ім абвінавачваюць у ваенных злачынствах. Былога камандзіра Войска вызваленьня Косава Рустэма Мустафу прысудзілі да 17 гадоў зьняволеньня, астатнія атрымалі тэрміны ад 5 да 13 гадоў зьняволеньня. Усе чацьвёра былі асуджаныя за злачынствы, зьвязаныя з нелегальным затрыманьнем людзей, катаваньнямі й забойствамі этнічных альбанцаў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з сэрбскімі афіцыйнымі ўладамі.