[ 17:03 ]  У часе апэрацыі ў Іраку загінулі 147 амэрыканскіх вайскоўцаў

БАГДАД. Прынамьсі адзін амэрыканскі жаўнер і адное ірацкае дзіця сталі ахвярамі нападаў на амэрыканскія сілы ў сталіцы Іраку і непадалёк ад яе. Гэтыя напады адбыліся напярэдадні 35 гадавіны заснаваньня партыі БААС, якая прывяла да ўлады Садама Хусэйна. Прэсавы сакратар амэрыканскага кантынгенту ў Іраку маёр Ўільям Тэрманд паведаміў, што сёньня блізу 10 гадзінаў раніцы адбыўся напад на амэрыканскі канвой. У розных інцыдэнтах сёньня таксама былі параненыя некалькі амэрыканскіх жаўнераў. Адзін марскі пехацінец загінуў пасьля падзеньня з даху аднаго з будынкаў. Колькасьць ахвяраў сёлетняй апэрацыі ў Іраку сярод амэрыканскіх вайскоўцаў стала роўнай колькасьці ахвяраў вайны ў Пэрсыдзскай затоцы – 147 чалавек. Сёньня ж таксама амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведаміла пра затырманьне амаль 450 іракцаў, сярод якіх 38 чалавек, як мяркуецца, быля ляяльнымі да былога рэжыму.