ТЭГЕРАН. Блізу 350 іранскіх рэфармістаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі краіны сёньня ў адкрытым лісьце настойліва заклікалі духоўнага лідэра Аяталу Хамейні спыніць рэпрэсіі і ськіраваць краіну да шляху дэмакратызацыі. Прадстаўнікі рэфарміскіх колаў папярэджваюць, што аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва і далейшы гвалт не прынясуць ніякіх вынікаў. Апошнім часам у Іране былі арыштаваныя болей за дзесяць журналістаў у зьвязку з пратэстамі супраць клерыкальнага кіраўніцтва. Канадзкі журналіст у вязьніцы сканаў.