[ 06:19 ]  Прэм'ер Палестыны і Ясэр Арафат пераадолелі нязгоду

РАМАЛАГ. Прэм’ер-міністар Палестыны Махмуд Абас заявіў, што яго канфлікт з лідарам Палестынскае аўтаноміі Ясэрам Арафатам пераадолены. Іх нязгода пагражала міжнароднаму пляну міру на Блізкім Усходзе “дарожная мапа”. Махмуд Абас заявіў пра сваю лаяльнасьць да Ясэра Арафату пасьля іх сумесных перамоваў ўчора у штаб-кватэры Арафата на Западным Беразе у месьце Рамалаг. Абас пагражаў адстаўкай з пасады прэм’ера на мінулым тыдні пасьля крытыкі ў ягоны адрас з боку яго калегаў, якія абвінавацілі яго ў залішняй мягкасьці ў дачыненьнях з Ізраілем. Арафат не зрабіў ніякіх заяваў пасьля ўчорашніх перамоваў з Абасам. Але адзін з прадстаўнікоў з бліжэйшага абкружэньня Арафату заявіў, што ўсе праблемы ў дачыненьнях дзьвух палестынскіх кіраўнікоў былі вырашаныя. Учора ў Лёндане прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон заклікаў Вялікую Брытанію спыніць усе кантакты з лідэрам Палестынскае Аўтаномі Ясэрам Арафатам. Паводле міністра замежных справаў Брытаніі Джэка Стро, зь якім сустракаўся Арыель Шарон, Лёндан будзе па-ранейшаму мець дачыненьні з Ясэрам Арафатам.