[ 14:37 ]  Тры іслямскія экстрэмісты ўцяклі з філіпінскай турмы

МАНІЛА. Уўлады Філіпінаў паведамілі, што з турмы ўцяклі тры лідэры тэрарысцкай, іслямскай групоўкі Джымаах Іслямія, на чале з Фатурам Рахманам Аль Гозі. У часе ранейшага сьледзтва Гозі прызнаў, што ён замешаны ў сэрыю бомбавых замахаў у Манілі тры гады таму, у выніку якіх загінулі 22 чалавекі. Уцёкі з турмы супалі з прыездам у Манілу прэм’ера Аўстраліі - Гоўарда, які хоча абмеркавацьз ўладамі Філіпінаў шляхі сумеснай барацьбы з тэрарызмам. На прэс-канфэрэнцыі ён паведаміў, што ўлады Інданэзіі арыштавалі ў Джакарце і па ўсёй на выспе Ява 9 сябраў групоўкі Джымаах Ісляміях. Сёньня, у парляменце Інданэзіі выбухнула бомба, аднак ў выніку ніхто не пацярпеў.