ПАРЫЖ. Францыя адзначыла сваё нацыянальнае сьвята традыцыйным вайсковым парадам з удзелам прэзыдэнта Жака Шырака. Сёлетні парад з нагоды сьвята ўстаноўленага ў памяць штурму Бастыліі ў 1789 годзе, традыцыйна адбыўся на елісейскіх палях, аднак пры ўзмоцненых сродках бясьпекі. Гэта зьвязанае з тым, што ў часе леташняга параду, правы экстрэміст спрабаваў забіць прэзыдэнта краіны. Сёньня, паліцыя арыштавала некалькі сябраў Партыі Зялёных. У парадзе агулам узялі ўдзел 3,800 вайскоўцаў, 280 коней, 350 вайсковых машынаў, а над сталіцай праляцелі больш за сто французкіх ваенных самалётаў.