АБІДЖАН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пакінуў Нігэрыю, якой закончылася яго падарожжа ў Афрыку. Цянам гэтага турнэ Джордж Буш наведаў пяць краінаў Афрыкі. У разьвітальнай прамове Джордж Буш сказаў, што ЗША не дазволяць тэрарыстам пагражаць афрыканцам альбо выкарыстоўваць іх кантынэнт як базу для падрыхтоўкі тэрактаў.
Джордж Буш падзякаваў прэзыдэнту Нігерыі Абасанджа за ягоныя спробы ўсталяваць мір ў Лібэрыі. Рашэньне пра адпраўку амэрыканскіх войскаў у гэтую краіну на Захадзе Афрыкі яшчэ не прынятае. Прэзыдэнт Нігерыі прапанаваў паслаць у Лібэрыю міратворчыя сілы, а таксама даць палітычны прытулак прэзыдэнту гэтай краіны Чарлзу Тэйлару, калі той пагадзіцца сыйсьці ў адстаўку.