[ 18:44 ]  У Фалуджы зьменшаная колькасьць амэрыканскіх войскаў

БАГДАД. Зьменшаная колькасьць амэрыканскіх войскаў у месьце Фалуджа на захадзе Іраку на прозьбу мясцовай паліцыі. Амэрыканскія войскі перадалі частку сваёй адказнасьці за стабільнасьць ў Фалуджы мясцовай ірацкай паліцыі. Войскі ЗША часта цярпелі ад нападаў у Фалуджы і ншых бліжэйшых местаў на поўначы і захадзе ад Багдаду. Інфармацыйныя агэнцтвы паведамляюць, што войскі ЗША засталіся у Фалуджы. Сёньня адзін амэрыканскі жаўнэр быў паранены гранатай у вязьніцы на захадзе ад Багдаду.