[ 18:08 ]  Кіраўнік АБСЭ заклікаў Таджыкістан забараніць сьмяротныя пакараньні

ДУШАНБЭ. Кіраўнік АБСЭ сёньня заклікаў Таджыкістан да мараторыя на сьмяротныя пакараньні. Ён сустрэўся сёньня з прэзідэнтам Таджыкістану , які заявіў, што у крымінальным кодэксе яго краіны колькасьць артыкулаў, якія прадугледжваюць пакараньне сьмерцю, ўжо зьменшанае ад 47 да 5, а таксама ад чэрвеня адмененае сьмяротнае пакараньне для жанчынаў. Кіраўнік АБСЭ паабяцаў дапамогу у размінаваньні мінных палёў, якія засталіся у Таджыкістане ад часоў грамадзянскай вайны у 1992-1997 гг.