[ 18:07 ]  Гэнэральны сакратар НАТА наведаў Кыргызстан

БІШКЕК. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан, які знаходзіцца з візітам у Кыргызстане, сустрэўся сёньня з прэзідэнтам Аскарам Акаевым. Джордж Робэртсан сказаў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы, што Кыргызстан – на пярэднім фронце барацьбы з тэрарызмам і адзначыў ролю вайсковых паветраных базаў блізу Бішкеку пад час апэрацыяў ў Афганістане.