[ 19:15 ]  Вялікая Брытанія мае доказы спробаў былога ірацкана рэжыму набываць уран

ЛЁНДАН. Брытанскі ўрад заявіў сёньня, што мае доказы з незалежных крыніцаў пра тое, што былы ірацкі рэжым Садама Хусэйна спрабаваў набыць уран у Нігэрыі. Прэсавы прадстаўнік прэм’ер-міністра Брытаніі заявіў, што доказы, якія мае Брытанія, адрозныя ад няпэўнай інфармацыі, якую, паводле ўчорашніх прызнаньняў Белага Дому, выкарыстаў Джордж Буш дзеля тлумачэньня неабходнасьці вайны у Іраку на пачатку гэтага году. Кіраўнік абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што ЗША распачалі вайну з Іркам не на падставе новых доказаў выпрацоўкі забароненай зброі, але таму, што ЗША бачылі гэтыя доказы ірацкіх праграмаў выпрацоўкі зброі “ў новым сьвеце” пасьля тэрарыстычных нападаў 11 верасьня.